Наша спадчына

Арнамент – своеасаблівая кніга народнай мудрасці. У пасланнях нашых продкаў сканцэтраваныя просьбы, мары, надзеі, добрыя пажаданні родным і блізкім, адчуванні шчасця ці смутку…

У старажытныя часы лічылі, што арнамент ахоўваў ад ліха, быў зваротам да багоў, каб яны спрыялі ў жыцці, немясцовым распавядаў аб тым, якія людзі жывуць у той ці іншай мясцовасці.

Рушнік з вышыўкай атрымалі ў падарунак удзельнікі майстар-класа, які прайшоў 28 снежня для педагогаў і супрацоўнікаў каледжа. Дзякуем майстру вытворчага навучання Шастак Алене Іосіфаўне за жыццёвы прыклад таго, як трэба адносіцца да нашай спадчыны і захоўваць народныя традыцыі.

Прокрутить вверх