Удзельнікамі інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Любі, шануй, ведай роднае слова!” сталі 5 сакавіка навучэнцы 22 групы. Так на гэты раз выкладчык беларускай мовы і літаратуры Бондар Марыя Уладзіміраўна вырашыла правесці абагульненне і сістэматызацыю ведаў.
“Пазнай фразеалагізм”, “Хто ёсць хто”, “Што, дзе, калі” – гэтыя і іншыя станцыі павінны былі прайсці удзельнікі каманд “Знаўцы” і “Разумнікі”. Знайшлося месца на мерапрыемстве і загадкам, і вершам, і песням. Такія формы работы лепш за ўсё выхоўваюць любоў да роднай мовы, цікавасць да моўнага багацця свайго народа.

