Завяршэнне Тыдня роднай мовы
23 верасня завершыўся Тыдзень беларускай мовы. Навучэнцы і супрацоўнікі каледжа ўдзельнічалі ў акцыі «Чытаем вершы па-беларуску», а таксама малявалі паштоўкі «Пажаданні роднай мове».




23 верасня завершыўся Тыдзень беларускай мовы. Навучэнцы і супрацоўнікі каледжа ўдзельнічалі ў акцыі «Чытаем вершы па-беларуску», а таксама малявалі паштоўкі «Пажаданні роднай мове».
У рамках Тыдня роднай мовы ў каледжы народных мастацкіх промыслаў прайшоў народны батл. Навучэнцы ў народнай вопрадцы выконвалі ўрыўкі народна-абрадавых карагодаў. Не засталіся без увагі і народныя касцюмы, якімі ганарыцца беларускі народ.
У нашым каледжы працягваецца Тыдзень роднай мовы. Сёння вучні пазнаёміліся з побытам нашых продкаў у музеі «Спадчына» і «Зале касцюму «, арганiзавалi работу стэнда, на якi кожны жадаючы можа размясціць паштоўкі, пажаданні, прыгожыя словы на нашай роднай мове, а таксама пацiкавiцца лiтаратурнымi навiнамi.
20 верасня ў рамках Тыдня роднай мовы навучэнцы нашага каледжа прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце «Дзень народнага адзiнства».
19 верасня ў рамках Тыдня беларускай мовы на занятках творчых вакальных аб’яднанняў па інтарэсах «Рэмікс» і «Голас» навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у марафоне “Мова родная — мова модная”, спяваючы ў актавай зале знакамітыя беларускія песні ў нацыянальных беларускіх касцюмах.
Мы используем файлы cookie для улучшения вашего опыта на нашем сайте. Продолжая использовать его, вы соглашаетесь на использование файлов cookie.